Том (злева) і Дзік (справа) — сельскагаспадарчыя робаты, якія разам знішчаюць пустазелле без выкарыстання хімікатаў.

Стартап працуе над знішчальнікамі пустазелля з 2017 года, а ў красавіку мінулага года запусціў свайго першага камерцыйнага робата Тома, які цяпер працуе на трох брытанскіх фермах. Астатнія робаты ўсё яшчэ знаходзяцца на стадыі прататыпаў і праходзяць выпрабаванні.

Распрацоўшчыкі кажуць, што робат Том можа сканаваць 20 гектараў у дзень, збіраючы звесткі, якія затым выкарыстоўваюцца Дзікам, робатам для догляду пасеваў, для знішчэння пустазелля. Затым надыходзіць чарга робата Гары — ён саджае насенне ў ачышчаную ад пустазелля глебу.

Па словах кампаніі, выкарыстоўваючы поўную сістэму робатаў-памочнікаў, фермеры могуць скараціць выдаткі на 40% і выкарыстанне хімікатаў да 95%.

Паводле звестак Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, аб'ём рынку гербіцыдаў складае каля 7 мільярдаў даляраў у год. Мільёны тон гэтых атрутных рэчываў штогод трапляюць у глебу.

Стартап заяўляе, што сабраў на свае распрацоўкі больш за 9,9 мільёна даляраў, а запусціць сваю поўную сістэму робатаў спадзяецца да 2023 года.

Як працуе робат для праполкі? «Ён пускае ток, які праходзіць праз карані расліны ў глебе, а затым назад, што цалкам знішчае шкодную расліну, — кажа Скот-Робінсан, сузаснавальнік і генеральны дырэктар Small Robot. — Такім чынам мы можам падысці да кожнай асобнай расліны, якая пагражае культурным раслінам, і прыбраць яе».

«Вядома, гэта пакуль не так хутка, як калі б вы палівалі ўсё поле гербіцыдам, — кажа ён. — Але вы павінны мець на ўвазе, што нам трэба накіроўваць робата толькі ў тыя часткі поля, дзе ёсць пустазелле». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?