Джакарта. Фота Бі-бі-сі

Джакарта. Фота Бі-бі-сі

Упершыню ўрад краіны заявіў аб планах пераносу сталіцы ў 2019 годзе. Пра гэта абвясціў міністр планавання нацыянальнага развіцця Бамбанга Браджанера.

Улады вырашылі пайсці на такі крок з-за цэлага комплексу праблем, якія звязаныя з цяперашняй сталіцай, Джакартай, і яе 30-мільённым насельніцтвам. Акрамя велізарных затораў, горад паступова сыходзіць пад ваду, прыкладна на 15 сантыметраў у год.

Гэта звязана з багністай мясцовасцю і вялікай колькасцю рэк, якія праходзяць праз Джакарту і вымываюць грунт.

З моманту абвяшчэння незалежнасці Інданезіі ў 1945 годзе Джакарта з'яўляецца не горадам, а правінцыяй са статусам сталіцы. Найбольш ранняе ўпамінанне горада адносіцца да перыяду існавання каралеўства Тарумы у IV стагоддзі нашай эры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0