У вёсцы Мікалая Герасімавіча ведаюць як добрага і адэкватнага чалавека. Ён дапамагаў у розных патрэбах мясцовай царкве.

Былы дэпутат сельскага савета Віцікаў, паводле паведамленняў прэсы, яшчэ летась запісаў свае разважанні пра Усебеларускі народны сход, а нядаўна даслаў іх у рэдакцыю раённай газеты «Маяк». Таксама ён хацеў арганізаваць у Церусе дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні Канстытуцыі.

6 студзеня ў Віцікава прайшоў ператрус, шукалі «экстрэмізм» і сімволіку. У пастанове на ператрус было напісана, што Віцікаў «нелицеприятно» выказаўся пра Усебеларускі народны сход». 14 студзеня па пенсіянера прыйшла міліцыя і яго забралі ў ізалятар часовага ўтрымання. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў.

Пра затрыманне пенсіянера выказалася раённая газета «Маяк», за зварот у якую Віцікаў акурат і пацярпеў. Ягоны ліст з прапановамі наконт праекта Канстытуцыі выданне назвала «падобным да кляўзы», а самога Віцікава — «правінцыйным інтэлігентам пенсійнага ўзросту», «сельскім правакатарам», які «разносіць свае пасквілі па ўсім раёне».

Жыхара Гомельшчыны затрымалі за тое, што прынёс у рэдакцыю ліст наконт Канстытуцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0