На з’ездзе з МКАД у напрамку Калядзічаў раніцай 5 жніўня аўтамабіль МАЗ збіў пешахода.

Пешаход, парушаючы правілы дарожнага руху, пералез цераз парапет на трасе і трапіў пад колы. МАЗ цягнуў яго 20 метраў. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі вінаватым будзе прызнаны пешаход.

ctv.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0