Фота ria.ru

Фота ria.ru

«Прыярытэты ў працы пасла вызначаюцца задачамі, якія ў адпаведнасці з канстытуцыяй і ставіць прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Галоўны прыярытэт — працяг нашай шматпланавай інтэграцыі ў рамках паступальнага выканання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве ад 1999 года, паслядоўнае збліжэнне ў рамках Саюзнай дзяржавы на прынцыпах суверэннай роўнасці, добраахвотнасці і добрасумленнага выканання ўзаемных абавязацельстваў», — заявіў ён ТАСС у сваім першым інтэрв'ю пасля прызначэння на дыпламатычную пасаду.

Паводле слоў Грызлова, ключавая мэта інтэграцыі — павысіць дастатак, забяспечыць годны ўзровень і якасць жыцця расіян і беларусаў.

«Расійская Федэрацыя з'яўляецца галоўным дзелавым партнёрам Рэспублікі Беларусь, забяспечваючы амаль палову знешнегандлёвага абароту Рэспублікі. Умацаванне агульнай эканамічнай прасторы, пабудова паўнавартаснага эканамічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы дзеля дабрабыту і росквіту нашых народаў — у гэтым бачым стратэгічна важныя і патрэбныя людзям задачы для абедзвюх краін», — дадаў ён.

Пасол адзначыў, што асаблівы характар міждзяржаўных адносін дазваляе распаўсюджваць на Беларусь шэраг прэферэнцый, у іх ліку «камфортныя цэны на расійскія энерганосьбіты, ільготныя ўмовы крэдытавання, спрошчаны доступ на расійскі рынак беларускай прадукцыі». Таксама рэалізуюцца сумесныя маштабныя праекты ў сферах энергетыкі, транспарту і прамысловасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0