• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Улада
18.01.2022 / 18:22

УНС зможа адмяніць рашэнне любога дзяржаўнага органа, акрамя суда

УНС плануюць надзяліць правам адмены любога рашэння дзяржаўнага органа і прававога акта. Выключэнне — судовае рашэнне. Пра гэта заявіла суддзя Канстытуцыйнага суда Вольга Сяргеева на нарадзе з Лукашэнкам. Рашэнні прэзідэнта выключэннямі, як вынікае, не будуць.

На нарадзе 18 студзеня былі разгледжаныя пытанні дапрацоўкі праекта абноўленай Канстытуцыі, «з улікам прапаноў, што паступілі ў ходзе ўсенароднага абмеркавання», піша БЕЛТА.

Лукашэнка спытаў у распрацоўчшыкаў, ці выклікаюць тыя ці іншыя палажэнні праекта асцярогі.

«Помніце, мы казалі, што мы ні ў якім разе, робячы канстытуцыйным УНС, не павінны дапусціць двоеўладдзя. Што прэзідэнцкая рэспубліка, прэзідэнт — галоўнакамандуючы, ніякія сілавыя структуры нікому не павінны быць падпарадкаваныя, акрамя галоўнакамандуючага. Памятайце, мы пра гэта казалі. Мы не дапусцілі тут перакосаў?» — паставіў пытанне Лукашэнка.

Суддзя Канстытуцыйнага суда Вольга Сяргеева запэўніла, што, на яе думку, такога перакосу няма, усё збалансавана, і прэзідэнт па-ранейшаму будзе кіраўніком дзяржавы.

«Мы не змянялі важнейшыя функцыі прэзідэнта, канстытуцыйныя функцыі. Больш за тое, прэзідэнт з'яўляецца дэлегатам УНС, прымае ўдзел у рабоце УНС», — адказала суддзя.

Лукашэнка таксама спытаў, ці дастаткова моцныя нормы Канстытуцыі для процівагі, стрымлівання структур, органаў улады, каб сістэму і дзяржаву не ўдалося разваліць.

«Проста сказаць, што дастаткова ва УНС паўнамоцтваў, каб захаваць стабільнасць у грамадстве, грамадскую згоду, — гэтага мала. Паўнамоцтвы ва УНС вельмі істотныя: гэта і вызначэнне стратэгічных напрамкаў развіцця, і зацвярджэнне дактрыны аб нацыянальнай бяспецы, і прызначэнне суддзяў Вярхоўнага, Канстытуцыйнага судоў», — адказала Вольга Сяргеева.

Яна таксама адзначыла, што УНС плануецца надзяліць правам адмены любога рашэння дзяржаўнага органа і прававога акта. «Мы вырашылі, што гэтая норма павінна быць, таму што УНС — гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя. Але пакінулі за рамкамі паўнамоцтваў УНС рашэнні судовых органаў. Інакш быў бы хаос», — удакладніла суддзя.

Рашэнні прэзідэнта Сяргеева не назвала выключэннем з правілаў. То-бок УНС, якое, магчыма, узначаліць Лукашэнка, зможа адмяняць рашэнні прэзідэнта. 

Лукашэнка пра магчымае старшынства ва УНС: Вы павінны мяне папрасіць на каленях і падзякаваць, калі я пагаджуся

Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і перадаць УНС важнейшыя паўнамоцтвы

Лукашэнка пра прыняцце новай Канстытуцыі: Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Часта ламаў рукі і ногі». Пяць фактаў пра новага пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога 18
Лукашэнка хоча пакінуць у сябе расійскія С-400 і «Іскандэры»
Пуцін накрыўся падчас парада. Гэта выклікала новыя абмеркаванні яго здароўя
Лукашэнка спытаў вайскоўцаў: Якая вайна будзе ў Беларусі, калі не дай бог?
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Чаму некаторыя людзі пазбягаюць блізкіх адносін і баяцца тактыльных кантактаў? 2
Лукашэнка запатрабаваў «кардынальна вырашыць праблему з даўгабудам» у Мінску 6
У БДУІР з’явіўся факультэт інфармацыйнай бяспекі 3
У Гродне пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
У Мінску затрыманы менеджар «Макдональдса» Дзяніс Ландычанка
ПВТ пакідае кампанія, якую кантралюе Джордж Сорас 4
Усяго патроху
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Па вуліцах Маладзечна бегала парася 2
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў 2
У Нарвегіі ўсыпілі маржыху, бо яе надта любіў народ 4
У Аргенціне адкрылі новы від дыназаўраў — падобныя да драконаў, але памерам з ката 2
У Магілёве прайшоў Colorfest 2
«Чёткая, дерзкая, как пуля резкая». У тыктоку зрабіў фурор ролік беларуса, які незвычайна прадае машыну 6
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
У Слуцку бацька пасадзіў за стырно 11-гадовага сына і сказаў ехаць за ім
У Баранавічах на вадзе выратавалі цэлую сям'ю
У Валожынскім раёне два з паловай месяцы шукаюць зніклага мужчыну
У Полацкім раёне цягнік пратараніў трактар
Вуліцы ў Барысаве засыпала пілавіннем з-за аварыі на «Барысаўдрэве»
Пад Валожынам адбойнік наскрозь прашыў аўтамабіль. Загінула пасажырка
На польскай мяжы веласіпедыстаў сталі адпраўляць на паглыблены надгляд. Прычына — кантрабанда цыгарэт  4
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 1
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Ад электракараў да мікрааўтобусаў. Якія «айчынныя» аўтамабілі ўжо выпускалі ў Беларусі 1
Беларускія банкі нарошчваюць выпуск банкаўскіх картак, бо яны запатрабаваныя расіянамі
У сельскай гаспадарцы абвал. Аб'ём прадукцыі скараціўся на 10,4%. Аднак усё не так кепска 1
Спад эканомікі Беларусі паскараецца
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Гісторыя
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Культура
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Памерла Алена Кошкіна
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  13
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Улады Эстоніі дэмантавалі савецкія помнікі ў пераважна рускамоўнай Нарве
Год таму талібы ўзялі ўладу ў Афганістане. Як гэта перажылі жанчыны?

Фінляндыя ў 10 разоў скарачае выдачу віз расіянам
Дыверсанты падарвалі шэсць апор высакавольтных ліній у Курскай вобласці 1
Ва Украіне абнавілі навучальныя праграмы па літаратуры. Законнікаў застаўся, Быкава і Купалу выключылі
«Моцная як ніколі». Нямецкая Die Welt ставіць Польшчу на адзін узровень з Германіяй і Францыяй
Расію выразалі з сусветнага рынку паставак вугалю
«Мы ўсе ідзём у цемру». Як жыве Афганістан праз год пасля прыходу талібаў 1
Галоўнае
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga
У сеціве адшукалі неапрацаваны тэставы матэрыял «Шрэка» 1996 года
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 2
Лукашэнка павысіў Пархомчыка да віцэ-прэм'ера
Расіяне нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Жытомірскай вобласці з тэрыторыі Беларусі
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 1
Усяго патроху
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 19
Ад электракараў да мікрааўтобусаў. Якія «айчынныя» аўтамабілі ўжо выпускалі ў Беларусі 1
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 13
Фота / Відэа
«Наняў за 5 рублёў». Беларусы здымаюць тыктокі, чаму не варта эканоміць на работніках 2
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Апытанка
Самае чытанае
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 2
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 19
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 13
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 16
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 22
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
УСУ дакладным ударам знішчылі штаб «Вагнера» ў Папаснай 3
Гарачыя тэмы
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 16
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  13
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 21
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 22
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх