Метсола ўпэўнена перамагла ў першым туры, за яе прагаласавалі 458 з 616 еўрадэпутатаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні. Канкурэнтамі яе былі Алісаў Ба Кунке са Швецыі і Сыру Рэга з Іспаніі. Косма Залатоўскі ад Польшчы, які выстаўляўся спярша, зняў сваю кандыдатуру.

Метсола стала першай жанчынай на чале Еўрапарламента за два дзесяцігоддзі. Апошні раз да гэтага ў 1999—2002 гадах спікеркай была францужанка Ніколь Фантэн. У свае 43 гады яна самы малады спікер у гісторыі гэтага прадстаўнічага органа.

Да сённяшняга дня мальтыйка была першым намеснікам кіраўніка Еўрапарламента, а пасля смерці 11 студзеня ранейшага спікера Давіда Сасолі тыдзень выконвала абавязкі старшыні.

Метсола займае прынцыповую пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. Яна была адной з ініцыятарак першай рэзалюцыі Еўрапарламента па беларускім пытанні, прынятай у 2020 годзе, і актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0