Заўтра праваслаўныя ў Беларусі будуць святкаваць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Янам Хрысціцелем (Іаанам Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Іардан. Яшчэ гэтае свята называюць Богаяўленнем.

Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у трох сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў, і Духа Святога, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.

У народнай традыцыі Вадохрышча — гэта пералом зімы на вясну. «Трашчы, не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа марозу прыказка.

Лічыцца, што ў гэты дзень вада, асвечаная святаром, набывае чароўныя ўласцівасці, робіцца святой. А асвяціць святар можа хоць і ваду ў вадаёме.

Многія вераць, што калі ў такой вадзе пакупацца, то гэта ва ўсіх адносінах карысна — і духоўна, і фізічна. На самай справе, вядома, тут ёсць шмат «але», тым больш у нашым клімаце, але ахвотных у гэты дзень акунуцца ў палонку, маючы самую розную матывацыю, ніколі не бракуе.

Вада нібыта набывае свае чароўныя ўласцівасці ўвечары 18 студзеня — на Вадахрышчанскую куццю. А таму акунацца ў палонку можна пачынаць з 18.00 гэтага дня.

Сёлетні год — не выключэнне. Пад канец гэтага дня ў навінных стужках нямала сюжэтаў пра асвячэнне вады і купанне ў палонках. 

Чын асвячэння вады каля Храма Усіх Святых у Мінску. Фота: Павел Русак /minsknews.by

Асвячэнне палонкі ў Мінску на станцыі «Дразды».

Жанчыны разбіраюць святую ваду ў адным з мінскіх храмаў.

Не абыходзіцца і без народных абрадаў. У Гомелі на Сажы.

Купанне ў купелі каля Храма Усіх Святых. Без залежнасці ад полу і ўзросту. Фота: Павел Русак /minsknews.by

Акунанне ў купель каля Храма Усіх Святых. Фота: Павел Русак /minsknews.by

Можна святкаваць і так. Як паведамляе БелТА, «на базе санаторыя «Машынбудаўнік» ля старога рэчышча ракі Сож сабралося кіраўніцтва прадпрыемства, лідары прафсаюзнага руху, людзі, што адпачываюць і больш за 300 паломнікаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?