Эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай рухаецца ў Беларусь праз Оршу. Беларускія і расійскія афіцыйныя асобы называюць мэтай перамяшчэння тэхнікі правядзенне ў Беларусі вучэнняў да 20 лютага. Фота «Нашай Нівы».

Прыбыццё расійскіх войскаў у Беларусь выклікае занепакоенасць, бо яны могуць быць выкарыстаныя для нападу на Украіну, заявіў высокапастаўлены чыноўнік Дзярждэпартамэнта ЗША на брыфінгу ў Вашынгтоне. Вучэнні ў Беларусі даюць Расеі магчымасць нападу на суседнюю краіну, мяркуюць у Вашынгтоне.

Па словах супрацоўніка дзяржаўнага Дэпартамента, Масква накіравала ў Беларусь больш вайскоўцаў, чым можна было б чакаць у рамках стандартных вучэнняў.

Для Аляксандра Лукашэнкі надышоў «момант, калі трэба вырашаць», ён павінен вызначыцца наконт будучыні суверэнітэту сваёй краіны. «Для Беларусі гэта момант калі трэба вырашаць адносна будучыні суверэнітэту краіны, і гэта пытанне для Лукашэнкі і для тых, дзякуючы каму ён трымаецца ва ўладзе», — сказаў чыноўнік.

Пра пагрозу новага ўварвання Расеі ва Украіну заходнія разведкі загаварылі ў лістападзе, пасля таго як Масква сабрала на межах з Украінай вялікія сілы. На сёння яна працягвае перакідаць дадатковыя часці з Далёкага Усходу.

Мінабароны Беларусі назвала мэтай вучэнняў ацэнку гатовасці сіл Саюзнай дзяржавы да абароны межаў.

У прыватнасці, у Беларусі, сярод іншага, разгорнутыя 12 расейскіх знішчальнікаў Су-35 і проціракетныя сістэмы С-400.

Заяўлена, што першая частка вучэнняў пройдзе да 9 лютага, другая — 10—20 лютага.

Жыхары Брэсцкай і Гомельскай абласцей Беларусі паведамляюць аб прысутнасці расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі каля розных населеных пунктах. Акрамя таго, паведамляецца аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па чыгунцы Масква-Мінск-Брэст. Дзясяткі фатаграфій і пастоў пра гэта з'явіліся ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах.

Чытайце таксама: Дзярждэпартамент ЗША пра расійска-беларускія вучэнні: Гэта надзвычай небяспечна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?