У той жа час Смятаніна папрасіла ўстрымацца ад бескантрольнага прыёму антыбіётыкаў, піша РБК.

Паводле яе слоў, сімптомы «амікрона» падобныя да праяў ВРВІ.

«Пачатак захворвання, як правіла, суправаджаецца інтаксікацыяй і высокай тэмпературай, галаўным і мышачным болем. У гэтым выпадку неабходна выпіваць не менш за 2 літры вадкасці ў суткі, вымяраць тэмпературу цела тры разы на дзень і прымаць гарачкапаніжальныя прэпараты (ібупрафен, парацэтамол)», — распавяла інфекцыяніст.

Калі тэмпература, вышэйшая за 38 градусаў, трымаецца больш за тры дні, трэба выклікаць доктара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0