Фота: «Гомельская праўда»

Банда актыўна дзейнічала ў Гомелі з 1990-х і была адной з найбуйнейшых у Беларусі. Усяго следчыя даказалі больш за 100 злачынстваў, учыненых «марозаўцамі», у тым ліку каля 20 забойстваў. Лідараў групоўкі Сяргея Марозава, Ігара Данчанку і Валерыя Гарбатага прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. Усяго было асуджана больш за 40 чалавек. Некаторыя члены банды ўцяклі за мяжу.

Сяргея Дзербянёва (па мянушцы Дзербень) — аднаго з лідараў банды — знайшлі ва Уладзівастоку праз 15 гадоў і экстрадзіравалі ў Беларусь.

Дзербянёў быў адным з найбліжэйшых паплечнікаў Марозава і кіраваў «службай бяспекі» банды.

Яго прамой задачай стала ліквідацыя канкурэнтаў. У падначаленні ў Дзербянёва знаходзіліся кілеры, некаторыя да гэтага часу знаходзяцца ў вышуку.

19 студзеня Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у наўмысным забойстве двух і больш асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю, з мэтай схаваць іншае злачынства асобы, якая раней здзейсніла наўмыснае забойства.

Яго прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама ён абавязаны выплаціць пацярпелай 30 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, паведамляе «Гомельская праўда».

Старшы пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Юлія Канапелькіна адзначыла, што пакаранне прызначанае паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, які дзейнічаў на момант учынення злачынства. Яно максімальна магчымае.

Нагадаем, такія ж тэрміны нядаўна атрымалі блогеры Ігар Лосік і Уладзімір Цыгановіч. А на 18 гадоў адправілі за краты блогера Сяргея Ціханоўскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?