Улада

Юрыст: Звышпаўнамоцтвы УНС могуць выклікаць перакос у працы дзяржаўных органаў і справакаваць канстытуцыйны крызіс 

Учора фактычна было пацверджана, што Усебеларускі народны сход будзе мець статус супероргана. Па словах суддзі Канстытуцыйнага суда Вольгі Сяргеевай, УНС плануюць надзяліць правам адмены любога рашэння дзяржаўнага органа і прававога акта. Выключэнне — судовае рашэнне. Ці не з'яўляецца гэта прававым казусам? А што наконт зменаў у самой Канстытуцыі? «Наша Ніва» звярнулася за каментарыем да адваката Андрэя Мачалава, які быў пазбаўлены ў Беларусі ліцэнзіі.

«У апублікаваным праекце зменаў у Канстытуцыю гэтая прапанова ўключаная ў артыкул 89-5, — звяртае ўвагу юрыст. — Я разглядаю яе хутчэй як нерацыянальную. Справа ў тым, што ў кожнага дзяржаўнага органа ёсць пэўны парадак прыняцця рашэнняў, і ў выпадку наяўнасці паўнамоцтваў — выдання правовых актаў. Прадугледжаны механізм скасавання рашэнняў і актаў вышэйстаячым дзяржаўным органам, судом ці Канстытуцыйным судом. Уключэнне ў норматворчы ланцужок яшчэ і УНС, асабліва пры няпэўнасці наконт структуры і паўнамоцтваў гэтага органа, уяўляецца неабгрунтаваным».

Як лічыць адвакат, гэта выклікае перакос у працы дзяржаўных органаў і неабгрунтавана надзеліць УНС звышпаўнамоцтвамі, што супярэчыць агульным канстытуцыйным прынцыпам.

Паўстае лагічнае пытанне, ці не дэзавуіруе новаўвядзенне законатворчасць. Які сэнс, калі ўсё можа быць адменена росчыркам пяра?

«Больш верагодна, што гэта можа дэзавуіраваць норматворчасць у пэўных сферах, найперш стратэгічных, якія будуць больш цікавыя для УНС», — лічыць Андрэй Мачалаў.

Па словах юрыста, гісторыя ведае мноства такіх прэцэдэнтаў, але самыя блізкія для нас прыклады — з’езды КПСС: «Мне гэта вельмі нагадвае УНС у рэдакцыі Канстытуцыі, што нам прапаноўваюць. Не трэба быць гісторыкам, каб разумець, як гэта адбілася на развіціі Беларусі, і чым абярнулася для нашай краіны».

Рэмарка Вольгі Сяргеевай наконт адмены любога прававога акта прагучала настолькі безапеляцыйна, што ўзнікла пытанне, а ці можна змяніць рашэннем УНС які-небудзь артыкул Канстытуцыі.

«Тут ёсць вельмі сур’ёзная супярэчнасць, і ў будучым, калі прапаноўваемая рэдакцыя будзе прынятая, гэта можа справакаваць канстытуцыйны крызіс, — лічыць Андрэй Мачалаў. — З аднаго боку, УНС прапануюць надзяліць паўнамоцтвам скасоўваць прававыя акты. Сёння заканадаўства Беларусі адносіць да нарматыўных прававых акты ад тэхнічных да Канстытуцыі. Тэарэтычна, гэта можа пагражаць дэмакратычным прынцыпам краіны. З другога боку, раздзел VIII Канстытуцыі (як дзеючай, так і той, што прапаноўваюць) прадугледжвае, што Канстутыцыя можа быць змененая двумя спосабамі — парламентам ці на рэферэндуме».

Чытайце таксама:

Ці зможа прэзідэнт займаць пасаду старшыні УНС? Не, не зможа. Але Лукашэнка — зможа

Каментары

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Пушыстыя VIP-кліенты. Як у Бараўлянах стварылі цырульню для хатніх жывёл

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →