Заўтра ў Мінск прыбудзе рэйс з Кітая, які даставіць у Беларусь тры мільёны доз вакцыны ад кавіду Vero Cell.

Мінздароўя зазначае, што ўпершыню ў Беларусь прыбудзе такая вялікая партыя вакцыны. Прычым 1,5 млн. доз закупіла ў Кітая Мінздароўя, а 1,5 млн.доз кітайскі бок перадаў Беларусі ў якасці замежнай бясплатнай дапамогі.

У Мінздароўя адбудзецца ўрачыстая цырымонія, на якой міністр Дзмітрый Піневіч і пасол Се Сяоюн падпішуць адпаведныя дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0