Фота: alexraths / depositphotos.com

У Беларусі ў 2021 годзе заключана 48796 дагавораў куплі-продажу кватэр. Гэта на 21% больш, чым у 2020 годзе (40258) і з'яўляецца найлепшым паказчыкам апошніх 10 гадоў.

Прытым захоўваецца і дынаміка: калі ў першым паўгоддзі 2021 года было набыта 22323 кватэр, то ў другім паўгоддзі — на 18% больш (26473).

У Мінску, па дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, за студзень-снежань 2021 г. было заключана 16617 дагавораў куплі-продажу кватэр. Гэта на 29% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, таксама найвышэйшы паказчык апошніх 10 гадоў.

Колькасць кватэр у Менску, выстаўленых на продаж у пачатку 2022 года, знаходзіцца на максімальным узроўні. Па дадзеных рыэлтараў, у Мінску рэкламуецца каля 8000 кватэр на продаж, што на 20% больш, чым у папярэднія гады.

Аднак варта ўлічваць, што каля паловы гэтых кватэр — гатовыя новабудоўлі ў жылым комплексе «Мінск-Свет», а колькасць кватэр другаснага рынку засталася ранейшай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?