Мужчыну асудзілі 12 студзеня на 10 сутак.

Справу разглядаў суд Пружанскага раёна. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Банку судовых рашэнняў.

У пастанове сказана, што жыхар раёна патэлефанаваў у Пружанскі РАУС на нумар 102 «з хуліганскіх памкненняў». Сваім учынкам ён нібыта «парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян».

Свайго званка ў міліцыю мужчына на працэсе не адмаўляў. Тое, што «беспадстаўна з хуліганскіх меркаванняў прамовіў некалькі слоў», прызнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0