Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы ў Жэневе 21 студзеня 2022 года.

«Мы выразна далі зразумець, што перасячэнне мяжы Украіны любымі расійскімі ўзброенымі сіламі будзе лічыцца ўварваннем, і на гэта будзе хуткі, жорсткі і ўзгоднены адказ з боку ЗША, а таксама нашых партнёраў і саюзнікаў»,

— заявіў на прэс-канферэнцыі ў Жэневе 21 студзеня дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Прэс-канферэнцыя праводзілася па выніках сённяшніх перамоў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

«Я перадаў Лаўрову пазіцыю Злучаных Штатаў і нашых еўрапейскіх хаўруснікаў і партнёраў — мы рашуча падтрымліваем Украіну, яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць»,

— паведаміў Блінкен.

Размову з Лаўровым кіраўнік Дзярждэпартамента назваў «адкрытай і грунтоўнай», дадаўшы, што ЗША пагадзіліся на наступным тыдні прадставіць пісьмовыя адказы на патрабаванні Расіі ў дачыненні да Украіны і НАТА.

«Мы разлічваем, што зможам падзяліцца з Расіяй нашымі засцярогамі і ідэямі больш дэталёва ў пісьмовым выглядзе на наступным тыдні», — сказаў Блінкен, дадаўшы, што ЗША «пагадзіліся на далейшыя перамовы пасля гэтага».

Чытайце таксама:

У Кангрэс ЗША ўнеслі законапраект аб санкцыях супраць найбліжэйшага атачэння Пуціна

Байдэн заявіў аб санкцыях, якія «Пуцін ніколі не бачыў»

Байдэн: Злучаныя Штаты будуць рашуча рэагаваць, калі Расія працягне ўварванне ва Украіну

Сенат ЗША адкрыў, што збіраецца рабіць, калі Расія нападзе на Украіну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?