Фота ілюстрацыйнае, adameq2 / depositphotos.com

«Падчас выканання планавых палётаў экіпажам верталёта Мі-24 былі выяўленыя непаладкі ў працы сілавога агрэгата борта. Экіпаж прыняў рашэнне зрабіць вымушаную пасадку на непадрыхтаваную пляцоўку», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.

Экіпаж у выніку інцыдэнту не пацярпеў, праводзіцца расследаванне.

Як паведамляе партал «Электронны Салігорск», здарэнне адбылося паблізу вёскі Гоцк Салігорскага раёна. Відавочцы паведамілі выданню, што ўвечары быў чутны роў матора, верталёт кружыў над Гоцкам, а потым упаў:

— Сёння ўвечары быў чутны гук матору, верталёт усё кружляў, кружляў над Гоцкам, а потым упаў. Мяркую, што гэта быў вайсковы верталёт, але дакладна не скажу. 

— Жыву ў Гоцку, так, гул чуў, але як ён падаў — не бачыў. Можа, ветрам якім знесла, завіруха такая.

— Ляцеў нізка над вёскай, яшчэ думалі, а чаго ж так нізка? Але лётчык адвёў яго ад населенага пункта і верталёт упаў у поле,

— так гаварылі сведкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?