Арнольд Шварцэнэгер на сваім уседарожніку наехаў на легкавік у Лос-Анджэлесе
Арнольд быў за рулём чорнага Yukon, паварочваў налева, але стрэлка левага павароту яшчэ гарэла чырвоным.
Машына літаральна ўз'ехала на чырвоны Prius. Відавочцы кажуць, што гэта было падобна да кіношнага труку.
Жанчыну, якая ехала у Prius-е, шпіталізавалі з сур'ёзнымі траўмамі. Сам Шварцэнэгер у парадку, але перажывае за пацярпелую.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ