«Мы распрацавалі тэст, што ідэнтыфікуе пацыентаў, якія схільныя да цяжкага цячэння COVID-19. Тэст прайшоў клінічную і лабараторную праверку і чакае камерцыялізацыі», — расказала «Газеце выборчай» доктарка Паўля Добаш.

Шпіталь МУС Польшчы ўваходзіць у склад міжнародных кансорцыумаў, створаных для даследавання COVID-19. Праекты называюцца Host Genomic Initiative (HGI) і The Covid Human Genetic Effort (HGE).

— Мы апісалі ў некалькіх навуковых артыкулах для «Nature», «Science», «Nature Immunology» і «Cell» адкрыцці аб камбінацыях генаў, якія ўплываюць на цяжкасць цячэння COVID-19. Сіла гэтага праекта заключаецца ў тым, што мы маем адкрыты доступ да даследаванняў навукоўцаў з усяго свету, і мы можам карыстацца звесткамі з іншых краін, — сказала доктарка Паўля Добаш, кіраўніца аддзела генетыкі і геномікі даследчага цэнтра шпіталя МУС Польшчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?