Фота з афіцыйнага сайта кіраўніка Беларусі.

Фота з афіцыйнага сайта кіраўніка Беларусі.

Беларусь у хуткім часе падпіша пагадненне аб фарміраванні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, упэўнены Бардзюжа.

«У хуткім часе чакаем, што Беларусь падпіша», — сказаў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа журналістам у чацвер у Маскве.

Акрамя Беларусі, нагадаў ён, пагадненне аб фармаванні КСАР не падпісаў Узбекістан, які пакуль не плануе падпісваць дакумент, бо мае свае погляды на склад КСАР.

У прыватнасці, краіна выступае супраць уваходжання ў Калектыўныя сілы антытэрарыстычных падраздзяленняў.

Генеральны сакратар АДКБ адзначыў, што Беларусь не падпісала пагадненне па КСАР з прычыны адсутнасці дэлегацыі краіны на апошнім саміце Савета арганізацыі.

У той жа час дэлегацыя Менска доўгі час планава і мэтанакіравана працавала па гэтым пагадненні, разгледзела ўсе яго аспекты ў поўным аб’ёме і не выказала якіх‑небудзь заўвагаў, сказаў генеральны сакратар.

«Беларускі бок гатовы быў падпісаць гэтае пагадненне», — падкрэсліў Бардзюжа. «Мала таго, на паседжанні камітэта Савета бяспекі, які прайшоў напярэдадні паседжанні Савета калектыўнай бяспекі, беларускі бок ухваліў праект пагаднення і падаў свае прапановы па складзе КСАР», — сказаў Бардзюжа.

«Я лічу, што непадпісанне Беларуссю — гэта чыста тэхнічная праблема, і яна ў хуткім часе будзе ліквідаваная», — адзначыў ён.

Кажучы пра Узбекістан, генеральны сакратар АДКБ паведаміў, што краіна падпісала праект пагаднення па КСАР, але з «асаблівым меркаваннем».

Узбекістан выступіў за ўключэнне вайсковых фармаванняў у КСАР, але супраць уключэння туды антытэрарыстычных сілаў.

«Яны сказалі, што пакуль не гатовыя да гэтага, але не перашкаджаюць падпісанню пагаднення і не пярэчаць супраць яго, але ўдзельнічаць пакуль у такім выглядзе не плануюць», — адзначыў Бардзюжа.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0