Камандуючы ВМС Нямеччыны Кай-Ахім Шонбах, які заявіў, што Крым Украіне ніколі не вярнуць, падаў у адстаўку, піша нямецкае выданне Bild.
Заява віцэ-адмірала выклікала крытыку ў Еўропе і пратэсты ва Украіне, Кіеў выклікаў у МЗС нямецкага пасла.
Як паведамляецца, міністр абароны ўжо прыняў адстаўку. А віцэ-адмірал заявіў, што шкадуе аб зробленых заявах.