шляхам беларускіх «праймерыз» цягам месяца.

Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік працоўнай групы па выпрацоўцы механізму вылучэння адзінага кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Леў Марголіна.

«У загадзя вядомыя даты спецыяльныя камісіі будуць чакаць прыходу выбарцаў. Кандыдат, што набярэ большасць галасоў, стане адзіным», — сказаў Марголін.

Палітык не лічыць, што вызначэнне адзінага кандадыта будзе занадта зацягнутым: «Мы хочам даць прэтэндэнтам правесці шырокую інфармацыйна‑агітацыйную кампанію».

Марголін разлічвае, што ў выніку «праймерыз» за адзінага кандыдата ад АДС павінны прагаласаваць не менш за 100 тыс. чалавек.

«Калі падзяліць гэту лічбу на колькасць дзён, калі можна будзе аддаць голас за дэмакратычнага кандыдата, то гэта не такая ўжо вялікая лічба», — адзначыў палітык.

Раней працоўная група вызначылася з крытэрамі, якім павінен адпавядаць кандыдат.

Гэта: валоданне абедзвюма дзяржаўнымі мовамі; публічная заява пра тое, чаму Лукашэнка не павінен быць прэзідэнтам, унясенне грашовага ахвяравання ў агульны фонд інфармацыйнай падтрымкі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0