У Верхнядзвінску Дзяніса пасля ператрусу ў сябе дома затрымлівалі на трое сутак 29 снежня 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 369 КК за пост у сацсетках пра сілавікоў. 9 сакавіка ён з’ехаў у Расію, але крымінальная справа ў Беларусі супраць яго не закрытая. Пра сваё затрыманне Зорын напісаў кнігу «72 часа».

22 студзеня маскоўскія паліцэйскія пасля затрымання сказалі Дзянісу, што «яго, як і іншых расіян, адправяць у Беларусь — звычайная практыка». З маскоўскага аддзела паліцыі Дзяніса адвезлі ў Следчы камітэт горада Цвер, дзе адбыўся допыт.

Але цяпер Зорын знаходзіцца на волі. Пакуль што сваіх грамадзян Расія Беларусі не выдавала, хоць, як правіла, ахвотна выдае беларускіх. І не надта клапоціцца за лёс расіян, якіх затрымалі за палітыку самі беларускія сілавікі на сваёй тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0