Фота nzherald.co.nz

Фота nzherald.co.nz

Аб пераносе цырымоніі шлюбу палітык абвясціла падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай кавідным абмежаванням. Згодна з новаўвядзеннямі, з 24 студзеня ў краіне ўводзіцца так званы чырвоны ўзровень небяспекі, які прадугледжвае паўсюднае нашэнне масак, а таксама моцна абмяжоўвае колькасць сходаў у грамадскіх месцах.

У краіне зафіксавалі за дзень новыя дзевяць выпадкаў амікрону

На мерапрыемствах можна будзе збірацца ў колькасці не больш за 100 чалавек. Пры гэтым калі ў грамадзян няма сертыфікатаў аб вакцынацыі, ліміт гасцей скарачаецца да 25 чалавек, паведамляе New Zealand Herald.

На пытанне журналістаў, ці не шкада ёй пераносіць уласнае вяселле, Ардэрн адказала: «Такое жыццё. Я нічым не адрозніваюся ад тысяч іншых новазеландцаў, якія адчулі на сабе значна больш разбуральныя наступствы пандэміі, напрыклад, немагчымасць быць з блізкімі, якія цяжка хворыя. Гэта пераўзыходзіць любую журбу, якую я адчуваю».

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, з пачатку пандэміі ў Новай Зеландыі зарэгістраваныя 15,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад інфекцыі памерлі 52 чалавекі. У краіне зробленыя амаль дзевяць мільёнаў прышчэпак ад кавіду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0