«У прэзідэнта няма неабходных інструментаў для ўздзеяння на радыкальныя працэсы ўнутранай і знешняй палітыкі ў гэты няпросты для краіны і народа час. У гэты няпросты для нашай дзяржавы час, калі неабходна нацыянальнае адзінства, інстытут прэзідэнта не павінен быць аб'ектам плётак і тэорый змовы, адцягваючы тым самым увагу грамадскасці ад самых важных пытанняў»,

— патлумачыў сваю адстаўку ўжо былы прэзідэнт.

Армен Саркісян быў прэзідэнтам Арменіі з 9 красавіка 2018 года. Пасля канстытуцыйнай рэформы той, хто займае гэтую пасаду, хоць фармальна і лічыцца кіраўніком краіны, але роля ягоная больш цырыманіяльная. Галоўныя кіраўнічыя рычагі — у руках прэм'ер-міністра, якім цяпер з'яўляецца Нікол Пашынян.

Саркісян — не паплечнік Пашыняна, ён прадстаўнік той каманды, якая была ва ўладзе да яго. Паводле задуманай былым прэзідэнтам Сержам Саргсянам схемы транзіту, Саркісян мусіў у новай канфігурацыі заняць пасаду прэзідэнта, а Саргсян, які, адбыўшы два тэрміны, балатавацца ўжо не меў права, хацеў стаць стаць прэм'ерам з пашыранымі паўнамоцтвамі. 

Але народныя выступленні дазволілі гэтыя планы рэалізаваць толькі часткова. Калі Саркісян прэзідэнцкае крэсла заняць здолеў, то Саргсян вымушаны быў пад ціскам вуліцы ад сваіх планаў адмовіцца. Цяпер сыходзіць і Саркісян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?