Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн разглядае магчымасць размяшчэння ў краінах Балтыі і Усходняй Еўропы некалькіх тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама караблёў і авіяцыі, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі. Улады ЗША разглядаюць магчымасць пашырэння ваеннай прысутнасці ў рэгіёне на фоне асцярог наконт верагоднага «ўварвання» Расіі ва Украіну, піша выданне.

У суботу, 22 студзеня, на сустрэчы ў загараднай рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША Кэмп-Дэвід высокапастаўленыя прадстаўнікі Пентагона прадставілі Байдэну некалькі варыянтаў дзеянняў, паведамілі суразмоўцы выдання. Яны ўключаюць адпраўку ад 1 тыс. да 5 тыс. вайскоўцаў у краіны Усходняй Еўропы з магчымасцю «дзесяціразовага павелічэння» іх колькасці, калі сітуацыя пагоршыцца.

Па словах крыніц газеты, Байдэн, як чакаецца, прыме рашэнне ўжо на гэтым тыдні.

Выданне ўдакладняе, што ніводны з разгляданых варыянтаў не прадугледжвае разгортванне дадатковых амерыканскіх войскаў на тэрыторыі самой Украіны.

Гэты крок, піша NYT, стане «паваротным момантам» для адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта, якая да гэтага моманту займала стрыманую пазіцыю ў дачыненні да Украіны, баючыся справакаваць Расію. Але паколькі перамовы паміж прадстаўнікамі Расіі і ЗША не прынеслі вынікаў, адміністрацыя вырашыла адмовіцца ад гэтай стратэгіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0