У Мінску з пачатку галалёднага сезона больш за 1200 чалавек атрымалі траўмы, 110 з іх давялося шпіталізаваць. Пра гэта ў эфіры СТБ паведаміў намеснік галоўнага ўрача 10-й гарадской паліклінікі Мінска Аляксей Касцюк.

Найбольш частыя галалёдныя траўмы, з якімі звяртаюцца ў паліклініку, — гэта пераломы рук, плячэй, пашкоджанне галёнкаступнёвага сустава. У выпадку атрымання траўмы медык рэкамендуе прыкласці да месца пашкоджання холад — так меншым будзе ацёк, знізіцца выкід спецыфічных рэчываў, якія выклікаюць запаленне і боль.

З-за таго, што чалавеку самому праблематычна ацаніць стан свайго здароўя, у тым ліку праз шокавы стан пасля траўмы, медык раіць адразу звяртацца па медыцынскую дапамогу, а не займацца самалячэннем.

Каб пазбегнуць траўм на слізкіх дарогах, рэкамендуецца быць уважлівымі, а таксама выбіраць зручны абутак на плоскай падэшве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0