Фота ТАСС

Амбасада ЗША нагадвае сваім грамадзянам аб неабходнасці праяўляць павышаную пільнасць у дачыненні да палітычнай і ваеннай напружанасці ў рэгіёне. Гэта робіцца ў тым ліку з-за далейшай павышанай расійскай вайсковай актыўнасці паблізу межаў Украіны, уключаючы мяжу з Беларуссю, гаворыцца ў паведамленні на сайце пасольства.

Грамадзянам ЗША рэкамендуецца пазбягаць публічных дэманстрацый і рэгулярна пераглядаць магчымыя планы ад'езду ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Узровень рэкамендацый па паездках для Беларусі знаходзіцца на «Узроўні 4: не падарожнічаць» з-за адвольнага прымянення законаў і рызыкі затрымання, а таксама з-за кавіду і звязаных з гэтым абмежаванняў на ўезд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?