Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

За кратамі Аляксандр Васілевіч знаходзіцца з 28 жніўня 2020 года. Першапачаткова яго затрымлівалі ў ліпені 2020 года, перад выбарамі. Тады ён падаваў паручальніцтва за вызваленне Віктара Бабарыкі, быў затрыманы і атрымаў суткі.

28 жніўня, ужо пасля выбараў, прыйшлі яшчэ раз. Васілевіча затрымалі, неўзабаве стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа.

Яго жонка Надзея Зелянкова пакінула краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0