Гэта на вуліцы Алешава
Гэта на вуліцы Сурганава,
На рагу Казлова і Платонава,
5 і 6 фоткі з плошчы Бангалор, усе фота з сайта onliner.by
У некаторых раёнах сталіцы здарыліся падтапленні і там-сям выпаў град, напрыклад, у раёне вуліцы Скрыпнікава.
Дождж у цэнтры Мінска пачаўся а 15:30. Моцны дождж у раёне Плошчы Перамогі ліў прыкладна з гадзіну, цяпер крыху суцішыўся, але працягваецца.
На заўтра, 7 жніўня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Ноччу месцамі па паўднёва‑ўсходняй палове краіны, днём у Гомельскай і Магілёўскай абласцях кароткачасовыя дажджы. Магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, на поўдні да плюс 16°C, днём плюс 18—25°C.
У Мінску — пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 20—22°C.