Паводле Андрэя Шведа,

у 2021 годзе пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне па больш чым 1200 крымінальных справах «аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці» ў дачыненні да звыш 1600 асоб.

Па ўсіх справах, паводле генеральнага пракурора, «рэалізаваны прынцып няўхільнасці адказнасці», бо фактаў вынясення апраўдальных прысудаў не зафіксавана.

Затое па пратэстах пракурораў, пададзеных з прычыны разыходжання пазіцый дзяржаўных абвінаваўцаў і рашэнняў судоў, было ўзмоцнена пакаранне 28 асобам. 

Акрамя таго за год пракуроры распачалі 523 «крыміналкі» ў сувязі з акцыямі пратэсту, накіравалі ў суды 300 заяваў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай (259 ухвалена), абмежавалі доступ да 15 сайтаў, ліквідавалі 60 арганізацый і вынеслі больш за 8 тысяч папярэджанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0