Акцыя стартавала ў 9:30 і будзе доўжыцца да 23:59 аўторка.

Час падарожжа па першым палётным купоне — з 25 студзеня па 26 сакавіка. Пры куплі квітка туды-назад зваротны вылет павінен адбыцца цягам 30 дзён з даты першага палёту», — гаворыцца ў паведамленні.

Даступныя цяпер наступныя напрамкі: Масква, Санкт-Пецярбург, Сочы, Краснадар, Нур-Султан, Алматы, Ерэван, Стамбул, Батумі, Тбілісі, Кутаісі, Тэль-Авіў, Баку, Дубай, Ташкент.

Білет з Мінска ў Маскву, напрыклад, можна набыць ад 36 еўра, цана ў абодва бакі складзе ад 57 еўра.

Колькасць квіткоў па тарыфным брэндзе «Прома», які ўдзельнічае ў распродажы, абмежаваная.

«Белавія» апошнім часам рэгулярна ладзіць такія распродажы, але да кавідных праблем двух гадоў дадалася і забарона на палёты ў краіны ЕС з-за інцыдэнту з самалётам Ryanair, таму пра палёты ў Прагу, Амстэрдам, Рым, Брусель і Парыж пакуль можна забыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0