У новым рэйтынгу Беларусь заняла 82-е месца. У мінулагоднім даследаванні яго аўтары змясцілі нашу краіну на 63-е месца. У Corruption Perceptions Index 2019 Беларусь займала 66-е.

«Зніжэнне Беларусі не дзіўнае, улічваючы жахлівае падаўленне свабоды слова і мірных сходаў у краіне. Агульнанацыянальныя пратэсты, якія ўспыхнулі з-за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, былі сустрэтыя беспрэцэдэнтным гвалтам. Кандыдаты ад апазіцыі, іх прыхільнікі, актывісты грамадзянскай супольнасці і незалежныя журналісты пераследаваліся, а сілавікі арыштавалі тысячы грамадзян. Дэмакратычныя сістэмы проціваг былі дэмантаваныя або знесеныя на карысць рэжыму, што прывяло да распаўсюджвання маштабнай карупцыі — калі ўлада сканцэнтраваная ўнутры палітычных эліт і для іх фінансавай выгады», — гаворыцца ў дакладзе.

Сярод нашых суседзяў ніжэй размяшчаюцца Расія (136-е месца) і Украіна (122-е месца). Значна лепшая сітуацыя ў заходніх суседзяў Беларусі — Літва заняла 34-ю пазіцыю ў рэйтынгу, Латвія — 36-ю, Польшча — 42-ю.

Найменш карумпаванымі краінамі аўтары даследавання назвалі Данію, Фінляндыю, Новую Зеландыю, Нарвегію і Сінгапур.

Найбольш карумпаванымі краінамі сталі Паўднёвы Судан, Сірыя, Самалі, Венесуэла і Емен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0