Таксама Ігар Данілаў кіраваў конкурсам «Прадукт года», у апошні час развіваў экалагічна-гастранамічны праект Slow Food, паведамляе «Салідарнасць».

«З Ігарам Данілавым мы пазнаёміліся даўно. Тады ён быў рэдактарам газеты «Гастраном», і я нават пісала для яго нейкія матэрыялы пра кухні розных краін, дзе мне давялося пабываць, — піша журналістка Надзея Суслава. — Потым перасякаліся шмат разоў — і на фестывалі «Мотальскія прысмакі», і падчас кулінарных экспедыцый, і на розных пасяджэннях… Размаўлялі, спрачаліся, абмяркоўвалі… І раптам — як абухом па галаве: пайшоў, памёр, больш няма. Ігар быў гурманам і эпікурэйцам. Спадзяюся, на тым свеце, калі ён існуе, яго пачастуюць амброзіяй і нектарам…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0