На Беларускім вакзале расійскай сталіцы знайшлі тыповы набор тэрарыста: тратыл, гранату, патроны, дымавыя шашкі і электрадэтанатары.

Торбу з самым сапраўдным наборам тэрарыста у Маскву прывёз цягніком № 40 невядомы мужчына з Полацку. Ён папрасіў суседку па купэ пасачыць за яго рэчамі і сышоў. Прачакаўшы незнаёмца, жанчына аднесла торбу ў міліцыю. Прэс-служба Маскоўскага УУС на чыгуначным транспарце дае іншую версію інцыдэнту: жанчыну заўважыў патруль міліцыі, які прапанаваў прадэманстраваць змесціва сумкі. На пытанне пра прыналежнасць зброі жанчына распавяла пра невядомага маладога чалавека.

Усяго ў сумцы ляжала 5 тратылавых шашак агульнай вагой больш за 1,5 кг, 18 патронаў да пісталета Макарава, 34 патроны да вінтоўкі Мосіна, 11 патронаў да паляўнічага ружжа, вогнеправодныя шнуры, дэтанатары, граната, дымавыя шашкі і пірапатроны.

Міліцыянты склалі апісанне гаспадара сумкі. Праз базу Расійскай чыгункі па нумары месца, вагона і цягніка сталі вядомыя ягоныя імя і прозвішча (іх не разгалошваюць). Следчыя пакуль не ведаюць, чаму мужчына збег, мяркуецца, што нешта яго магло напалохаць. Вядзецца пошук верагоднага гаспадара тратылу.

Паводле Газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0