У сталіцы ўзнагародзілі «неабыякавага грамадзяніна», які паведамляў у міліцыю аб правапарушэннях
У Мінску міліцыя ўручыла грамату Анатолю Бамбізу, які на працягу года, «кіруючыся выключна сваёй грамадзянскай пазіцыяй», дапамагаў супрацоўнікам Партызанскага РУУСа, паведамляючы ім аб правапарушэннях.
Як пішуць «Мінск-Навіны», Бамбіза нядаўна паведаміў пра двух мужчын, якія пілі алкаголь у двары дома, а аднойчы пабачыў, як хтосьці размалёўвае будынак.
У «базе даносаў», якую злілі хакеры, ёсць чалавек з такім жа іменем і прозвішчам. Восенню 2020 года ён паведамляў, што ў Інстаграме збіраюць персанальныя звесткі прапагандыста Прыдыбайлы, а таксама сведчыў пра вывешаныя ў вокнах бела-чырвона-белыя сцягі.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ