Фота: planetabelarus.by

Мерапрыемства пройдзе ў Палацы Рэспублікі, паводле прэс-сакратаркі Наталлі Эйсмант, «каб максімальна пашырыць кола запрошаных». Тое, каб зварот Лукашэнкі прагучаў менавіта ў Палацы Рэспублікі, а не ў Доме ураду, паводле Эйсмант, было «ініцыятывай з месцаў». Каб паслухаць зварот, як і ў мінулы раз, прыедзе «актыў» з усёй краіны.

Пасланне будзе транслявацца па нацыянальных каналах і па радыё ў прамым эфіры. 

Раней меркавалася, што зварот Лукашэнкі адбудзецца 27 студзеня, бо на гэты дзень ён склікаў пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў.

Але там будуць разглядаць законапраекты.

У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраект «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх».

У другім чытанні — праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Таксама дэпутаты разгледзяць праект Закона аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб процідзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную мяжу Мытнага саюза ад 19 снежня 2011 года».

Акрамя таго, парламентарыі плануюць абмеркаваць пытанне аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.

Навошта было збіраць дэпутатаў на 27 студзеня, невядома. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?