Уладзімір Краўчанка, фота Deutsche Welle

Уладзімір Краўчанка, фота Deutsche Welle

Пасля допыту супрацоўнікі ДФР вярнуліся з Краўчанкам да яго дадому, дзе правялі ператрус, які доўжыўся каля чатырох гадзін. Пастанова на ператрус была выпісаная цэнтральным апаратам Следчага камітэта і санкцыянаваная намеснікам генеральнага пракурора, паведамляюць правааабаронцы.

Падчас ператрусу супрацоўнікі ДФР канфіскавалі буклеты Беларускага Хельсінскага Камітэта і тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім.

Таксама знайшлі і канфіскавалі стары дзіцячы цацачны пісталет сына Краўчанкі.

Сёння, 26 студзеня, адбыўся яшчэ адзін ператрус, гэтым разам на лецішчы, куды з'явіліся супрацоўнікі АМАП са зброяй.

Якая структура на гэты раз праводзіла ператрус — невядома, як і тое, у якім статусе знаходзіцца Краўчанка.

У выніку Краўчанку павезлі ў невядомым напрамку. Вядома, што ў яго канфіскавалі ноўтбук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0