Скрышот відэа тэлеграм-канала «Беларусь за МКАДам»

Скрышот відэа тэлеграм-канала «Беларусь за МКАДам»

Відэа знялі яшчэ 19 студзеня ў вёсцы Зубкі. Інцыдэнт здарыўся ў сельгасфіліяле «Чкалаўскі». Там кажуць, што ўсё было не так, як паказалі ў інтэрнэце.

«Гэтае цяля нарадзілася мёртвым. Яго ўскрылі, адчыталіся ў раён. Ветэрынару трэба было адвезці яго на жывёльны могільнік. Там сто метраў адлегласць, ну не на руках жа несці. Прычапіў да машыны, каб хутчэй.

А потым ён пайшоў асемяняць карову, забыўся адвязаць і паехаў так», — кажа Валянціна Курчава, в.а. начальніка сельгасфіліяла. 

Ветэрынара за гэты інцыдэнт дэпрэміравалі. А на вяскоўца, які зняў відэа і абвінаваціў прадпрыемства ў жывадзёрстве, падалі ў міліцыю за паклёп.

Чытайце таксама: Пад Ракавам сын на аўтамабілі насмерць збіў бацьку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0