На падставе адной з заведзеных спраў пенсіянерка застанецца ў ІЧУ яшчэ на тры дні, а што будзе далей, пакуль ніхто не ведае.

Крымінальныя справы на Гнаўк заведзеныя па частцы 2 артыкула 367 («паклёп на прэзідэнта РБ») і артыкулу 369 («абраза прадстаўніка ўлады»).

На пачатку мая мінулага года Гнаўк асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі. Сумарна, такім чынам брэсцкай актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Але і пасля таго яна неаднаразова затрымлівалася і падвяргалася розным дадатковым пакаранням. Гэтым разам яе пасадзілі на 15 сутак за парушэнне рэжыму «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Алена Гнаўк трымае галадоўку. Дзеці: У Пружанскім ІЧУ яе катуюць

Зноў затрымалі і асудзілі пенсіянерку Алену Гнаўк

У Пружанах затрымалі Алену Гнаўк. Прычынай стаў «бчб-пікет» каля ўласнага дома

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0