Фота Reuters

Фота Reuters

З'яўленне ўсяго адной мутацыі ў яго геноме зробіць NeoCov небяспечным для чалавека, сцвярджаюць даследчыкі ў артыкуле на bioRxiv, піша ТАСС.

— Прычым на яго не будуць дзейнічаць антыцелы ад MERS-CoV і SARS-CoV-2 — папярэджваюць навукоўцы ў артыкуле.

Адкрыццё стала вынікам маштабных даследаванняў, якія праводзяць навукоўцы па ўсім свеце ў пошуках патэнцыйна небяспечных каранавірусаў жывёл, здольных заражаць чалавека. Высветлілася, што аналагічныя Covid-19 патагены існуюць у папуляцыях кажаноў і іншых дзікіх жывёл у ЗША, Камбоджы, Расіі, Швейцарыі і іншых краінах — гэта пагражае новымі пандэміямі, калі кантакты паміж людзьмі і дзікімі жывёламі будуць пачашчацца.

Варта дадаць, што артыкул на bioRxiv прадстаўляе сабой так званы прэпрынт. Гэта азначае, што яго не рэцэнзавалі незалежныя эксперты і не правяралі рэдактары навуковых часопісаў, як гэта звычайна бывае ў падобных выпадках. Таму да высноў, зробленых у гэтым і аналагічных артыкулах трэба ставіцца асцярожна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0