Сёння, 7 жніўня, стартуе 47‑ы чэмпіянат нямецкай бундэслігі. Адкрыецца ён матчам паміж дзеючым чэмпіёнам «Вольфсбургам» і «Штутгартам», у які, нагадаем, вярнуўся Аляксандр Глеб.

Праўда, невядома, ці выйдзе сёння на поле «Фольксваген‑Арэны» беларус.

За некалькі дзён да матчу ў інтэрв’ю «Прессболу» ён казаў пра брак падрыхтоўкі — «Барселона», з якой перайшоў Глеб, выйшла з адпачынку нашмат пазней за «Штутгарт»

Галоўная інтрыга нямецкага чэмпіянату: хто стане чэмпіёнам. Ці здолее абараніць тытул «Вольфсбург», які збольшага захаваў склад — найперш галоўную ударную сілу: Графітэ — Эдзін Джэка, але страціў галоўнага трэнера Фелікса Магата, што перайшоў у «Шальке-04».

або можа верне сабе чэмпіёнскі тытул 21‑разовы чэмпіён Нямеччыны мюнхенская «Баварыя», або выйграюць бундэслігу «Байер», «Гамбург», дортмундская «Барусія», «Шальке» і, канечне, «Штутгарт».

Пачатак матчу «Вольфсбург» — «Штутгарт» у 21:30.

***

У суботу, 8 жніўня, стартуе чэмпіянат Францыі. Праўда, беларусаў там няма. 15 жніўня — чэмпіянат Англіі, а 22 жніўня — Італіі. Там цэлыя два нашыя гульцы: Віталь Кутузаў («Бары») і Міхаіл Сівакоў («Кальяры»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?