Ілюстрацыйнае фота

Сеткі перавысілі дапушчальныя надбаўкі на кансервы для дзіцячага харчавання, свежую гародніну, хлебабулачныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сетка «Гіпа» («Белвілесдэн») павінна аплаціць штраф больш за 116 тысяч рублёў. Таксама адзін з менеджараў сеткі — яшчэ тры базавых (87 рублёў). Сетка «Белмаркет» (ТАА «Белмаркеткампані») — 70 тыс., а менеджар — 58 рублёў (дзве базавыя).

Як паведамлялася, у Беларусі дзейнічаюць адразу некалькі рэжымаў рэгулявання цэн. Нядаўна былі ўведзеныя дадатаковыя меры па гародніне. Таксама ёсць спіс з 29 відаў тавараў, надбаўкі на якія абмежаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?