Фота ТАСС

Фота ТАСС

Магчымасць увядзення адзінай валюты можа паўстаць на пэўным этапе інтэграцыі эканомік РФ і Беларусі, але тут нельга забягаць наперад. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю расійскім СМІ. Ён прызнаў, што «ўзровень інтэграцыі Расіі і Беларусі пакуль недастатковы, гэта ўсе разумеюць», піша ТАСС.

«Гэтым трэба займацца, і па меры прасоўвання па гэтым інтэграцыйным трэку і можа ўзнікнуць магчымасць увядзення адзінай валюты. Але тут дакладна нельга забягаць наперад. І мы, дарэчы, ніколі пра гэта і не казалі, што давайце ўвядзём адзіны рубель, і ўсё наладзіцца. Адзіная валюта — гэта ж следства добрага аб'яднання эканомік, іх выраўноўвання. Так, напрыклад, з'явіўся еўра», — заявіў Мядзведзеў.

Ён распавёў, што ў свой час «таксама патраціў нямала нерваў падчас узгаднення розных дакументаў», якія тычацца развіцця інтэграцыі, адзначыўшы, што цяпер «гэты працэс сапраўды набыў больш інтэнсіўны характар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0