— Беларусь — добрая краіна для вядзення гэтага віду бізнэсу. Але, на жаль, у міжнародных банкаў з-за санкцый паўсталі пытанні пры закупцы ліквіднасці. Працаваць стала цяжка — сказаў dev.by кафаўндар Ігар Сніжко.

«Нашы пастаўшчыкі ліквіднасці ёсць у Вялікабрытаніі, Ганконгу, на Кіпры. І ў нейкі момант плацяжы, якія ішлі па сістэме SWIFT, пачалі спыняць і больш старанна правяраць рызыка-менеджары замежных банкаў. Хутчэй за ўсё, было сакрэтнае распараджэнне супрацоўнікам еўрапейскіх банкаў больш пільна маніторыць плацяжы з Беларусі. Але калі раней гэта было перыядычна, потым стала адбывацца сістэматычна», — адзначыў Ігар Сніжко.

Таксама пэўныя складанасці былі звязаныя з афшорным зборам. Як адзначыў Ігар Сніжко, у Беларусі існуе спіс краін, якія аднесеныя мясцовым заканадаўствам да афшораў. На гэтыя краіны распаўсюджваецца спецыяльнае падаткаабкладанне — 15% з кожнага плацяжу.

Для запуску новага крыптапраекта фаундары iExchange выбралі Латвію. Праект стартуе праз два з паловай месяцы. Таксама фаундары падалі заяўку рэгулятару Сінгапура на ліцэнзію EMI (ліцэнзія на эмісію электронных грошай).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0