Пра інцыдэнт у расійскай школе стала вядома 27 студзеня, піша lenta.ru.

У электронным дзённіку 70-гадовы педагог напісала, што дзецям неабходна прачытаць казку «Цар Мікіта і 40 яго дачок». Разгарэўся скандал, бацькі дзяцей абурыліся.

Дырэктар школы Святлана Шышканава патлумачыла, што адбылася памылка.

У выніку педагог напісала заяву аб звальненні. «Яна сапраўды хоча звольніцца, але справа ў тым, што працаваць у школе няма каму, таму мы спадзяемся, што настаўнік усё ж такі застанецца», — заявіла начальнік гарадскога ўпраўлення адукацыі Ірына Клюева.

Паводле яе слоў, педагогу далі некалькі дзён адпачынку, каб прыйсці ў сябе. Выкладчыца вяла ўрокі ў чацвёртакласнікаў, пакуль іх асноўны педагог быў у дэкрэце.

«Улічваючы ўзрост, улічваючы такую нагрузку, яна замест іншай казкі ўнесла вось гэтага «Цара Мікіту». Там у праграме даецца пералік твораў. Настаўніку трэба проста скапіяваць і ўставіць. Тут яна дапусціла промах», — заявілі ў гарадскім упраўленні адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0