Мэр Кіева Віталь Клічко. Фота: pravda.com.ua

У Кіеве ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або ваенных дзеянняў можна будзе выкарыстоўваць больш за 500 сховішчаў і 4500 аб'ектаў падвойнага прызначэння, паведамляе «Украинская правда».

У фонд ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны ўваходзяць сховішчы і пабудовы падвойнага прызначэння. Гэтыя хованкі ў мірны час выкарыстоўваюцца для гаспадарчых, культурных ці бытавых патрэб насельніцтва.

Гэта значыць, у іх цяпер можа быць, напрыклад, аптэка, банк, кафэ, цырульня. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый гэтыя сховішчы па рашэнні райдзяржадміністрацый горада будуць выкарыстоўваць для абароны насельніцтва.

Клічко распавёў, што інфармацыя аб месцах сховішча размешчана на афіцыйных сайтах раённых адміністрацый Кіева.

«На сённяшні дзень райдзяржадміністрацыямі спланавана выкарыстанне больш за 500 сховішчаў і 4 500 абʼектаў падвойнага прызначэння. Агульная ёмістасць ахоўных збудаванняў — каля 2 млн 8 тыс. чалавек.

Таксама ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі для прыцягнення ўвагі насельніцтва ўключаюцца сірэны. Сірэны азначаюць сігнал грамадзянскай абароны «УВАГА УСІМ!». Пачуўшы такі сігнал, варта неадкладна ўключыць гучнагаварыцель, радыёпрымач або тэлевізар і слухаць паведамленні.

Клічко таксама расказаў, што ў Кіеве разгарнулі працу па стварэнні сістэмы тэрытарыяльнай абароны і адпрацоўваюцца пытанні арганізацыі кіравання горадам ва ўмовах адсутнасці мабільнай сувязі, інтэрнета.

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

«Мы восьмы год ваюем і прывыклі». Што ва Украіне думаюць пра магчымае расійскае і беларускае ўварванне?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?