Беларуская чыгунка з 11 жніўня зніжае тарыфы на перавозкі пасажыраў у Казахстан, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела абслугоўвання пасажыраў у цягніках БЧ Андрэй Кашко.

Гэта мера прынята ў мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту. «Тарыфы на праезд пасажыраў у вагонах і цягніках Беларускай чыгункі, якія перамяшчаюцца праз тэрыторыю Расіі ў транзітных зносінах, будуць зніжаны, — расказаў спецыяліст.

— Так, кошт праезду з Мінска ў Астану зменшыцца на 18,6 працэнта, або прыкладна на Br110 тыс.»

Андрэй Кашко адзначыў, што кожны аўторак у Астану адпраўляецца па адным купэйным вагоне з Мінска і Брэста, а па суботах — адзін вагон з Мінска. За першае паўгоддзе гэтага года ў вагонах Беларускай чыгункі ў Казахстан перавезена 2,5 тыс. пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?