Фота: sigmapolus.com

У загс Партызанскага раёна пакуль што паступіла 10 заяў. Па словах начальніка аддзела Ірыны Гантарэнка, гэта лічба яшчэ можа за месяц павялічыцца ў некалькі разоў.

«Сто параў, вядома, за адзін дзень мы фізічна не паспеем зарэгістраваць, — кажа Ірына Кантарэнка. — Мы нікому не адмовілі, хто да нас звярнуўся. Але такая тэндэнцыя ўжо не першы год. У 2021 годзе таксама такое было 11 лістапада (11.11). Люстраныя даты, магчыма, на шчасце».

У загсах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў таксама пакуль што па 10 заяў. Б’е рэкорды загс Ленінскага раёна — 26.

«Працуем з 11 да 20:00 гадзін. Такі ажыятаж не першы год, да і мы самы папулярны загс. Упэўнена, што яшчэ будуць пары. Усё ж такі яшчэ цэлы месяц», — кажа начальнік аддзела загса Ленінскага раёна Юлія Скірпічнікова.

У загсе Фрунзенскага раёна зараз больш пар на 23 лютага, чым на 22.

«Асабіста для мяне любая дата прыгожая, але для некаторых людзей гэта важна. На Дзень абаронцы Айчыны — 11 пар, а на люстраную дату пакуль 8. Але мы яшчэ прымаем заявы. І складана сказаць, колькі іх будзе ў выніку», — пракаментавала «НН» начальнік аддзела Наталля Рэдзькова.

У загсе Завадскога і Савецкага раёна прынялі ўжо 20 заяў. Начальнікі аддзела запэўніваюць, што адмаўляць нікому ў рэгістраціі шлюбу на гэты дзень не будуць.

«Вядома, дата люстраная, прыгожая. Людзям падабаецца гэтая магія. Колькі будзе ахвочых, столькі і возьмем! Не будзем пакуль адмаўляць. І працаваць у гэты дзень будзем з 11:00 і да 20:00», — кажа начальнік аддзела Вольга Кіпер.

А вось у загсе Першамайскага раёна ажаніцца 22 лютага пакуль што хочуць 13 пар.

«На такія люстраныя даты ў нас ёсьць попыт прыкладна з 2008 года. Спадзяюцца людзі, што такія прыгожыя лічбы прынясуць маладым доўгі і шчаслівы шлюб. Наогул рэгістрацыя праходзіць у чацвер, пятніцу і суботу. Але калі прыгожая дата выпадае на аўторак, то мы адкладзём усе нашы справы, і будзем займацца роспісам. Дарэчы, калі людзі прыходзяць разводзіцца, там іх не цікавіць, у якую дату. Абы хутчэй», — расказала начальнік аддзела Юлія Вінаградава.

Датэлефанавацца да загса Кастрычніцкага раёна не атрымалася. Але думаем, што і яны без пар на 22.02.2022 не засталіся.

Такім чынам, у сумме ў сталічныя загсы за месяц да люстраной даты паступіла больш за 117 заявак ахвочых ажаніцца.

Чытайце таксама: 

«Прайшліся за ручку па калідоры дзесяць метраў — гэта цуд проста!» Неверагодная гісторыя кахання Яны і Валера Арабейкі, якія ажаніліся ў калоніі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?