Фота: 1prof.by

«Чаму вы пытаецеся? Гэта не ў нашай кампетэнцыі. У Працоўным кодэксе няма артыкула аб звальненні па палітычных матывах. Калі грамадзянін лічыць, што яго правы парушаныя і што ён быў звольнены не ў адпаведнасці з заканадаўствам, ён мае права звярнуцца па аднаўленне сваіх правоў у судовым парадку. Акрамя гэтага я вам нічога параіць не магу.

Такой інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не мае. Ніхто ў Рэспубліцы Беларусь не можа быць звольнены без прававых падставаў. Нейкіх зваротаў да нас па гэтым пытанні не паступала», — адказала Марына Арцёменка, намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны.

Раней паведамлялася, што па «спісах зверху» былі звольненыя працаўнікі Беларускай чыгункі, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, атрымалі суткі ці штрафы.

Таксама прайшлі «чысткі» ў лясгасах, статыстычным камітэце, у сферы аховы здароўя і адукацыі, установах культуры.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч нават не хаваў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах.

«Не схаваю, што праводзілі і праводзім сур’ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, працаўніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымоўваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца ўрэшце. Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным», — казаў Анатоль Маркевіч.

Чытайце таксама: 

«Калі вы не напішаце па ўласным жаданні, звольняць нас». Палітычныя звальненні не спыняюцца

У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

«Ніхто не казаў, што назад нельга браць». Кіраўнікі расказваюць, як выкручваюцца падчас звальненняў за палітыку

«Працаваць няма каму». На беларускай чыгунцы — новая хваля палітычных звальненняў (дабраліся і да кіраўніцтва)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?